МЕНЮ

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

Время работы: понедельник - четверг 9.00-18.00, пятница 9.00-15.30

.

.

.

.

.
МЕНЮ

У казцы душа роднай мовы!

IV Адкрыты конкурс апавядальнікаў беларускай народнай прозы «Кацігарошак» адбыўся ў ЦДАДіМ «Ветразь». Мерапрыемства ладзіцца ў межах дзейнасці гарадскога рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце «Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці асобы сродкамі традыцыйнага народнага мастацтва беларусаў».

«Мастацтва і народная творчасць заўсёды былі жыватворнай крыніцай мудрасці і маральнага здароўя нацыі», — падкрэсліў у вітальным адрасе старшыня ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска Аляксандр Юдзінец. Ён выказаў перакананасць у тым, што правядзенне такіх конкурсаў спрыяе як творчым кантактам, так і павышэнню цікавасці маладога пакалення да культурнай спадчыны Беларусі. Удзельнікаў прывітала таксама дырэктар ЦДАДіМ «Ветразь»Юлія Лабковіч.

Цэнтр дадактовай адуацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» — вядомая пляцоўка па рэалізацыі шэрага слушных ініцыятыў па захаванні беларускіх культурных традыцый. У свой час тут вырашылі, што калі ўжо сістэмна займацца такой важнай справай, то трэба падтрымліваць цікавась дзяцей і моладзі не толькі да народных танцаў і спеваў, але, зразумела, і да народнай казкі. Так з’явіўся конкурс «Кацігарошак».

Сумна ў ім не бывае ні ўдзельнікам, ні экспертнай радзе конкурсу! Апошнія, дарэчы, нават не хавалі свайго замілавання і дабразычлівых ўсмешак: яны міжволі раз-пораз узнікаюць на твары, калі слухаеш такіх непасрэдных юных казачнікаў, якія да таго ж так упэўнена валодаюць роднай мовай.

У склад журы увайшлі загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяна Валодзіна, яе калегі загадчык аддзела славістыкі і тэорыі мовы Таццяна Аліферчык і старшы навуковы супрацоўнік сектара этналінгвістыкі і фальклору Ганна Алексяевіч, а таксама загадчык кафедры рэжысуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Наталля Пятухова.

— Журы як заўсёды ацэньвала і артыстызм, і культуру паводзін апавядальнікаў на сцэне, і тое, як ты вымаўляеш і наколькі добра ведаеш змест казкі, — дзеліцца сакрэтамі поспеху пераможцаў загадчык аддзяленння народнай творчасці «Ветразя» Надзея Касцяневіч. — А яшчэ, канешне, тое, як ты вядзеш па казцы свайго слухача, бо важна, каб казку было цікава слухаць. Калі яна без эмоцый, то і слухаць нецікава. Трэба, каб дзесьці вочкі загарэліся, дзесьці рука пайшла… Але ў той жа час нельга перайграць, бо гэта не тэатральная п’еса, а народная казка.

Важную заўвагу зрабіла і доктар навук Таццяна Валодзіна, адзначыўшы неабходнасць прытрымлівацца народнай традыцыі расказвання казак. На яе погляд, менавіта ў такім падыходзе і ў такой пераемнасці традыцый ёсць прынцыповае адрозненне конкурсу апавядальнікаў беларускай народнай прозы ад больш звыклага конкурсу выразнага чытання.

З кожным годам сярод канкурсантаў «Кацігарошка» з’яўляюцца ўсё новыя ўдзельнікі. У гэтым годзе былі прадстаўнікі амаль што ўсіх адміністрацыйных раёнаў Мінска, са Слуцка завітаў калектыў «Вясейка», з Мінскага раёна — суседзі з Сеніцкай сярэдняй школы, ужо традыцыйна ў конкурсе паўдзельнічалі дзеці з заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь творчага гурта «Берагіня» з Барысаўскага раёна (кіраўнік — ініцыятар і натхняльнік конкурсу, этнамузыколаг Мікалай Козенка). Невялічкі, але павучальны канцэрт — казачны майстар-клас напачатку конкурсу далі ўдзельнікі ўзорнага фальклорнага ансамбля «Калыханка» пад кіраўцтвам яго заснавальніка Ларысы Рыжковай з Міханавіцкага філіяла Мінскага раённага цэнтра культуры.

Па ўмовах конкурсу школьнікі змагаліся ў трох узроставых катэгорыях, а для моладзі, якой ужо споўнілася 17 гадоў, магчымасць творчай самарэалізацыі арганізатары прадставілі ў намінацыі «Імправізацыя на казкавую тэму». Цікава, што нават тым з дзяцей, хто няўважліва прачытаў Палажэнне аб конкурсе і выйшаў на арганізатараў не з народнай прозай, а з асабістымі казкамі, таксама вырашылі пайсці насустрач. Юныя творцы не толькі мелі магчымасць прадставіць свае казкі гледачам у перапынках паміж конкурснымі спаборніцтвамі, але нават атрымалі за гэта падарункі.

— Перажываю, калі дзеці кажуць, нібыта ім цяжка даецца беларуская мова, — прызнаецца загадык аддзяленння народнай творчасці «Ветразя» Надзея Касцяневіч. — Таму наш конкурс — цудоўная магчымасць для таго, каб дзеці праз беларускія казкі, лічылкі і хуткамоўкі з цікавасцю пакрыху паглыбляліся ў мову і захапляліся ёй, адчуваючы яе непаўторную прыгажосць!

Журнал «Минская школа сегодня»

220070, г.Минск,
пр-т Победителей 47/1, подъезд 2

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

(8017) 390 44 63

Рейтинговая оценка